З гэтай нагоды Віктар Орбан напісаў адкрыты ліст прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму.
Кіраўнік урада ў Будапешце апублікаваў ліст у сваім профілі ў сацыяльных сетках. У ім ён сцвярджае, што Украіна ўжо чатыры гады спрабуе прымусіць Венгрыю далучыцца да вайны. Ён дадаў, што ўлады ў Кіеве не прынялі пазіцыі венгерскага ўрада па вайне.
Апошняй праявай такога стаўлення зʼяўляецца меркаванае блакаванне Украінай і асабіста прэзідэнтам Зяленскім патоку расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба».
Орбан працягвае сцвярджаць, што няма тэхнічных прычын для прыпынення транзіту нафты. Учора прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заклікала да паскарэння работ па рамонце трубаправода, разбомбленага расіянамі. Яна таксама заявіла, што гэтая задача складаная і небяспечная з-за нападаў з боку Расіі.
У лісце Орбан заклікаў Зяленскага ўстрымацца ад нападаў на энергетычную бяспеку Венгрыі, якой ён лічыць прыпыненне паставак расійскай нафты.
яс